янв. 28, 2023 на сайте 14:00"Любоў паэта" Юрый Гарадзецкі і Паліна Задрэйка


Описание

Праграма «Любоў паэта» уключае ў сябе два вельмі розныя вакальныя цыклы. Твор яскравага прадстаўніка рамантызму Роберта Шумана «Каханне паэта», які напісаны на вершы Генрыха Гейнэ, лічыцца адным з найпрыгажэйшых у творчай спадчыне кампазітара. Гэта своеасаблівая музычна-псіхалагічная аповесць, поўная лірыкі, пяшчоты і глыбокага драматызму. У сваю чаргу «Любоў і жыццё паэта” нашага сучасніка Леаніда Дзясятнікава – музыка нечаканая, парадаксальная, дзе кожны з нумароў, створаных на вершы Данііла Хармса і Мікалая Алейнікава 30-х гадоў мінулага стагоддзя – гэта міні-спектакль, камічны і трагічны, у якім абсурд і іронія пераплятаюцца са шчымлівым смуткам.
Аб’яднаюць гэтыя творы ў адно цэлае два бліскучыя выканаўцы: зорка беларускай опернай сцэны, артыст з неверагоднай палітрай выразных сродкаў, тэнар Юрый Гарадзецкі і таленавітая піяністка Паліна Задрэйка.


Место проведения

Подробности

янв. 28, 2023, 14:00 – янв. 28, 2023, 15:30